Top.Mail.Ru
241

У Фінляндыі будуюць агароджу за метр ад граніцы з РФ

У Фінляндыі ўзводзяць загароджы за метр ад расійскай граніцы. Пра гэта інфармуе тэлерадыёкампанія Yle. Паведаміла БелТА


Па звестках Yle, за метр ад граніцы будзе стаяць агароджа з калючым дротам, адразу за ёй праз кожныя 20 м слупы з камерамі, якія будуць «забяспечваць пастаяннае назіранне на ўсходняй граніцы».

Паведамляецца таксама, што ў Лапландыі загароды амаль гатовыя. Прыёмка работ запланавана на 9 снежня. Чакаецца, што загароджы дабудуюць да лета 2026 года.

Працягласць граніцы паміж Фінляндыяй і Расіяй складае больш за 1,3 тыс. км. Чакаецца, што агульная даўжыня загарод перавысіць 200 км, а кошт праекта складзе каля 362 млн еўра.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю