Top.Mail.Ru
127

У ЕАБР патлумачылі прычыну росту ВУП Беларусі

ВУП нашай краіны вырас на 1,5 % у студзені — кастрычніку 2025 года. На гэта звяртаюць увагу аналітыкі ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця.


— Спажывецкая і інвестыцыйная актыўнасць працягвае падтрымліваць пашырэнне эканомікі, — акцэнтавалі аналітыкі банка. — Рознічны тавараабарот павялічыўся на 7,7 % года да года.

 Пашырэнне інвестыцый у асноўны капітал склала 13,2 % года да года. Выпуск у сельскай гаспадарцы аднавіўся да ўзроўню студзеня — кастрычніка 2024 года.

У ЕАБР звярнулі ўвагу на той факт, што вытворчасць у прамысловасці ва ўмовах астуджэння попыту з боку Расіі працягвае зніжацца.

— Дзякуючы павышанаму ўнутранаму попыту чакаем больш высокіх тэмпаў росту па выніках 2025 года, — спрагназавалі аналітыкі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю