Назву навінкі ўтвараюць пачатковыя літары ў словах values («каштоўнасці») і verification («верыфікацыя»). Заяўлена, што на пляцоўцы забяспечаць свабоду слова і надзейную абарону даных. Мяркуецца, што ахвочым зарэгістравацца ў W спатрэбіцца пацвердзіць сваю асобу. Пакуль прапанавана азнаямленне з сацсеткай па запрашальным кодзе.
Праект, які дабраўся да этапу бэта-тэставання, развіваецца на фоне крызісу ў адносінах ЕС і ЗША. Асаблівасць новага прадукту ў тым, што яго распрацоўваюць у Еўропе, на тэрыторыі якой і будзе знаходзіцца інфраструктура платформы, у тым ліку для захоўвання даных. Кіраваць ёю будуць таксама адсюль, гэта значыць яна застанецца падкантрольная еўрапейцам. У адрозненне ад падобных амерыканскіх сэрвісаў. Тым самым з’явіцца магчымасць дыстанцыявацца ад іх. Адзін з такіх — Х. Выданне ахарактарызавала сацсетку Ілана Маска як усё больш супярэчлівую. Акрамя таго, стала вядома аб распачатым расследаванні ў дачыненні да кампаніі, якая развівае гэту платформу.