Ратавальнікі ліквідавалі пажар у вытворчым будынку ў Дзяржынску, паведамляе БелТА са спасылкай на МНС.
Інфармацыю аб пажары ў будынку па вытворчасці грузапад’ёмнага абсталявання па вуліцы Марата Казея перадалі сёння ноччу. Калі падраздзяленні МНС прыехалі на месца выкліку, назіралася адкрытае гарэнне ўнутры зборачнага цэха на плошчы 75 кв. м.
«Ратавальнікі ліквідавалі пажар. На месцы працавала дзевяць адзінак тэхнікі МНС. Пацярпелых няма», — расказалі ў МНС.
Спецыялісты высвятляюць прычыну здарэння.