У вёсцы Баравікі Дзяржынскага раёна 9-гадовы жыхар Фаніпаля траўмаваўся, сарваўшыся з дрэва. Няшчасны выпадак здарыўся днём 21 ліпеня, паведамілі ў Следчым камітэце.
Па інфармацыі следства, хлопчык знаходзіўся з мамай на дачным участку. Каля 17:30 жанчына пачула крык сына — ён гуляў побач і раптам упаў. Дзіця само расказала, што сарвалася з дрэва.
У бальніцы ў яго дыягнаставалі ўдар грудной клеткі, павярхоўную траўму галавы і закрыты пералом плечавой косці.
Следчыя высвятляюць усе абставіны здарэння.