Top.Mail.Ru

У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі БЧ запускае трансгранічныя прыгарадныя пасажырскія зносіны

2 красавіка, у святочную для двух братэрскіх народаў дату, пачнуць курсіраваць тры дадатковыя пасажырскія цягнікі Смаленск — Орша — Смаленск і Віцебск — Смаленск, паведамілі на Беларускай чыгунцы. Такім чынам, жыхарам Беларусі і Расіі і іх гасцям будзе прадастаўлена магчымасць сустрэць наша агульнае свята сапраўды разам, у непасрэдным кантакце адзін з адным. Рашэнне было прынята Саветам Міністраў Саюзнай дзяржавы.


На рэгулярнай аснове

Але гэтымі святочнымі маршрутамі транспартнае супрацоўніцтва не абмяжоўваецца — ужо з 3 красавіка рэгіянальныя пасажырскія цягнікі будуць курсіраваць у рэгулярных зносінах. Рашэнне запусціць прамыя рэйсы, сфарміраваўшы адзіную «бясшвоўную» прастору паміж прыгранічнымі рэгіёнамі Беларусі і Расіі, спела даўно. Гэты крок дае адразу некалькі плюсоў: ён робіць прасцей лагістыку і значна скарачае агульны час у шляху.

— Укараненне прамых маршрутаў дазваляе цалкам выключыць перасадкі на станцыях Асінаўка і Завольша, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай прыгранічных рэгіянальных зносін на гэтых напрамках, — растлумачылі спецыялісты стальной магістралі. — Адсутнасць перасадак і аптымізацыя графіка памяншае працягласць паездкі ў сярэднім на 1,5 гадзіны. Час у шляху з Оршы ў Смаленск складзе 1 гадзіну 40 хвілін, з Віцебска ў Смаленск — 2 гадзіны.


У фармаце «Экспрэс»

Як ўжо адзначалася, рэгулярныя зносіны запусцяць 3 красавіка. Цягнікі будуць курсіраваць у фармаце «Экспрэс», робячы штодня да трох рэйсаў туды-назад. Па маршруце Орша — Смаленск кожны дзень на працягу года пасажыраў будуць перавозіць дзве пары цягнікоў з прыпынкам для правядзення неабходных кантрольных працэдур на станцыі Краснае. З Оршы яны будуць адпраўляцца ў 5:30 і ў 16:25 і прыбываць у Смаленск у 7:10 і ў 18:05 адпаведна. Са Смаленска — у 7:57 і ў 18:58 з прыбыццём на станцыю Орша ў 9:37 і ў 20:38.

З 30 красавіка па 27 верасня будзе курсіраваць дадатковая пара цягнікоў. На маршруце Смаленск — Віцебск неабходныя кантрольныя мерапрыемствы будуць праводзіцца на станцыі Рудня. Курсіраваць там будзе адна пара цягнікоў. Са Смаленска яны будуць адпраўляцца ў 11:55, прыбываць у Віцебск — у 13:55. У зваротным напрамку цягнікі будуць адпраўляцца ў 15:34 і прыбываць у Смаленск у 17:34.

Едзем з камфортам

На БЧ агучылі, што дзве дадатковыя пары цягнікоў зносінамі Смаленск — Віцебск будуць перавозіць пасажыраў у вяснова-летні перыяд. Адна пара з красавіка па кастрычнік будзе ездзіць па выхадных і святочных днях, а таксама ў дні павышанага попыту, напрыклад перад навагоднімі святамі. Улетку, з мая па жнівень, нагрузкі па перадвыхадным, выхадным і святочным днямі будзе здымаць другая пара цягнікоў. Акрамя камфорту па часе знаходжання ў дарозе, пасажыры будуць забяспечаны такімі ж зручнымі і ўтульнымі ўмовамі ў вагонах цягнікоў. На маршруце Орша — Смаленск да паслуг пасажыраў будуць прадстаўлены 4-вагонныя электрацягнікі расійскай вытворчасці. 

З Віцебска ў Смаленск людзей будуць вазіць 2-вагонныя дызель-цягнікі РА-3 таксама расійскай вытворчасці, якія называюць «рэйкавы аўтобус». Вагоны аснашчаныя клімат-кантролем, сучаснымі санітарнымі пакоямі, пад’ёмнікамі і мацаваннямі для інвалідных калясак.


Што важна ведаць

Спецыялісты Беларускай чыгункі паведамілі, што афармленне праязных дакументаў на трансгранічныя прыгарадныя зносіны пачалося з 25 сакавіка 2026 года і сёння ажыццяўляецца ва ўсіх чыгуначных касах з сістэмай «Экспрэс». Максімальны тэрмін браніравання — за 10 сутак да адпраўлення цягніка.

Міжрэгіянальныя маршруты прадугледжваюць для асобных катэгорый пасажыраў і льготы. Імі, напрыклад, могуць скарыстацца студэнты і школьнікі, заплаціўшы за праезд 50 % яго кошту — прычым гэта на працягу ўсяго года. Малыя да 7 гадоў, падарожнічаючы ў суправаджэнні дарослага, едуць бясплатна. Для выезду за граніцу маленькім грамадзянам Беларусі білет афармляецца пры прад’яўленні пашпарта грамадзяніна Беларусі, які неабходна мець пры перасячэнні граніцы. Тое ж датычыцца і дарослых грамадзян нашай краіны: пры набыцці білета ім неабходна прад’явіць дакумент, які дае права на выезд і ўезд у Рэспубліку Беларусь — гэта пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь ці іншыя дакументы, прадугледжаныя заканадаўствам. Пры афармленні льготнага праезду дадаткова патрабуецца дакумент, які пацвярджае права на льготу.

Алена ВІНАГРАДАВА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю