Эксперты міністэрстваў унутраных спраў краін СНД узгаднілі праекты дакументаў, накіраваных на развіццё супрацоўніцтва ў барацьбе з транснацыянальнай злачыннасцю, незаконнай міграцыяй і наркаабаротам, паведамілі БелТА ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі МУС Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана, а таксама Бюро па каардынацыі барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і іншымі небяспечнымі відамі злачынстваў на тэрыторыі дзяржаў — удзельніц СНД.
Эксперты разгледзелі праекты дакументаў, якія плануецца вынесці на разгляд чарговага пасяджэння Савета міністраў унутраных спраў СНД. Па выніках нарады ўзгоднены праекты дакументаў па пытаннях процідзеяння незаконнай міграцыі, барацьбы з транснацыянальнай злачыннасцю, абмену геномнай інфармацыяй, а таксама процідзеяння выкарыстанню інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій для незаконнага абароту наркотыкаў.
Нарада экспертаў адбылася 27 жніўня ў Душанбэ ў рамках падрыхтоўкі да чарговага пасяджэння Савета міністраў унутраных спраў дзяржаў — удзельніц СНД, якое запланавана на кастрычнік у сталіцы Таджыкістана. Чарговае пасяджэнне Савета міністраў унутраных спраў дзяржаў — удзельніц СНД адбудзецца ў кастрычніку ў Душанбэ. На ім плануецца разгледзець падрыхтаваныя экспертамі дакументы.