Top.Mail.Ru
180

У Дубаі прадалі самы дарагі кубак кавы ў свеце

Самы дарагі кубак кавы ў свеце быў прададзены ў адной з устаноў сеткі кавярняў Roasters у Дубаі, паведамляе БелТА.



Кошт кубка кавы склаў больш за $670. Пасля гэтага сетка кавярняў была занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Рэкорд быў зарэгістраваны 13 верасня, пакупнік не называецца.

Кава была прыгатавана метадам пуровер і пададзена ў хрустальным бакале ручной работы. Для яе прыгатавання выкарыстоўвалася рэдкае зерне сорту Geisha, вырашчанае на Панамскай плантацыі Hacienda La Esmeralda. Гэтае зерне вядомае ўнікальным спалучэннем кветкавых, фруктовых і цытрусавых водараў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю