Top.Mail.Ru
818

У Добрушы бабёр прыйшоў у паліклініку і заснуў ля ўваходу

Раніцай 6 мая ў Добрушы бабёр зайшоў на вуліцу князя Паскевіча, дзе знаходзіцца дзіцячы садок № 4 і раённая паліклініка. 


Незвычайнага «пацыента» заўважылі работнікі дзіцячага садка каля сямі раніцы. Як піша «Добрушскі край», жывёла выглядала спакойнай, але збітай з толку. Спробы накіраваць бабра назад да вады не ўвянчаліся поспехам — звярок застаўся ля паліклінікі і, па словах сведак, уладкаваўся паспаць.

Ратаваць сітуацыю падахвоціліся супрацоўнікі «Добрушскага камунальніка». Ім удалося акуратна адлавіць бабра і вярнуць яго ў звыклае асяроддзе — да ракі. Паводле папярэдніх ацэнак, жывёла не пацярпела і адчувае сябе добра.

Прычыны, па якіх бабёр аказаўся ў цэнтры горада, не ўдакладняюцца. Магчымай прычынай магло стаць вясновыя паводкі, або будаўніцтва, якое парушыла яго звыклае месца пражывання.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю