У Мінску на 10 участках дарог сёння працуюць мабільныя датчыкі кантролю хуткасці, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама.
Хуткасныя абмежаванні ў 60 км/г дзейнічаюць на праспектах Партызанскім, Пушкіна, Жукава, Дзяржынскага, вуліцах Маякоўскага, Прытыцкага, Ванеева, Кальварыйскай. На пр. Незалежнасці кіроўцам варта прытрымлівацца хуткасці, якая не перавышае 80 км/г. Па МКАД рэкамендуецца ехаць не хутчэй 90 км/г.
Дзяржаўтаінспекцыя просіць вадзіцеляў быць уважлівымі на дарогах, не здзяйсняць небяспечных манеўраў і ўлічваць умовы надвор’я.