Аб падрабязнасцях смяротнага дарожна-транспартнага здарэнняў Светлагорскім раёне, якое адбылося каля 20 гадзін 10 кастрычніка на 72-м км аўтадарогі Р31 Бабруйск—Мазыр—мяжа Украіны, расказаў начальнік ГУ ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў.
«Вадзіцель маршрутнага таксі Mercedes 1979 года нараджэння здзейсніў спадарожнае сутыкненне з трактарам, які рухаўся ў складзе з паўпрычэпам. Пасля гэтага ён не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen. Па ўдакладненай інфармацыі, у ДТЗ загінулі шэсць пасажыраў. Два вадзіцелі і шэсць пасажыраў атрымалі цялесныя пашкоджанні», — паведаміў Віктар Ротчанкаў.
На месцы ДТЗ працавала следча-аператыўная група. Высвятляюцца ўсе акалічнасці аварыі.
Акрамя таго, для правядзення агляду накіраваныя следчыя галоўнага следчага ўпраўлення цэнтральнага апарата, следчыя-крыміналісты Гомельскай вобласці і перасоўная крыміналістычная лабараторыя«, — растлумачылі ў СК.
Па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч.3 ст.317 КК.
На месцы трагедыі працавалі падраздзяленні МНС. Ратавальнікі дэблакіравалі шасцярых пацярпелых з мікрааўтобуса і перадалі медыкам. Таксама праводзіліся работы па даставанні загінуўшых.
«Восем чалавек шпіталізаваны, у тым ліку адзін падлетак. Трое грамадзян паехалі на спадарожным аўтатранспарце да прыбыцця хуткай дапамогі. Двое пацярпелых пасля агляду ўрачоў адмовіліся ад шпіталізацыі. Іх адправілі на амбулаторнае назіранне», — праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медрэагавання Міністэрства аховы здароўя паведаміў, што на месца ДТЗ былі накіраваны брыгады інтэнсіўнай тэрапіі, фельчарскія і рэанімацыйныя брыгады. Сітуацыя знаходзіцца на кантролі Міністэрства аховы здароўя.
Па папярэдняй інфармацыі, пацярпелыя ў аварыі дастаўлены ў Светлагорскую ЦРБ. Да прыбыцця «хуткіх» у бальніцы разгарнулі дадатковыя хірургічныя і траўматалагічныя аперацыйныя, падрыхтавалі ўсе неабходныя дадатковыя сродкі.
У васьмі шпіталізаваных пацыентаў дыягнаставаны адкрытыя пераломы, вывіхі, траўмы, у тым ліку чэрапна-мазгавыя. Медыкі праводзяць неабходныя дыягнастычныя даследаванні і лячэбныя працэдуры.
Для аказання аператыўнай медыка-кансультатыўнай і практычнай дапамогі калегам з Гомеля накіраваны хірург, траўматолаг, нейрахірург, таракальны хірург, рэаніматолаг-анестэзіёлаг.