У Беларусі аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. У рэспубліцы прагназуюцца моцны вецер, дождж і мокры снег. У Дзяржаўтаінспекцыі далі рэкамендацыі па ваджэнні ў такіх умовах надвор’я, паведамляе БелТА.
«У такіх умовах надвор’я вадзіцелям трэба адмовіцца ад рэзкіх манеўраў і тармажэнняў, захоўваць павялічаны бакавы інтэрвал і дыстанцыю, уключыць блізкае святло фар. У ветранае надвор’е не паркуйцеся пад дрэвамі, паблізу ліній электраперадачы, канструкцый з высокай паруснасцю і слаба замацаваных», — парэкамендавалі ў ДАІ.
Пераадольваючы адкрытыя прадзіманыя ўчасткі мясцовасці, руль варта трымаць дзвюма рукамі. З асаблівай асцярожнасцю неабходна апярэджваць велікагрузы. Трэба быць гатовым да раптоўных бакавых парываў. Вецер можа выносіць на праезную частку сарваныя рэкламныя банеры, дарожныя блокі і знакі, фрагменты дрэў.
«Пешаходам пры пераходзе праезнай часткі не варта закрываць сабе агляд капюшонам, парасонам, карыстацца навушнікамі. У пахмурнае надвор’е рэкамендуецца абазначаць сябе адзеннем павышанай бачнасці, а ў цёмны час сутак — абавязкова карыстацца святлоадбіўнымі элементамі. Пры ўзмацненні ветру варта адмовіцца ад паездак на веласіпедах і сродках персанальнай мабільнасці», — адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі.
На тэрыторыі краіны арганізаваны маніторынг дарожнай сітуацыі, нарады міліцыі гатовы да аператыўнага рэагавання і аказання дапамогі грамадзянам.