Top.Mail.Ru
146

У ДАІ далі рэкамендацыі па ваджэнні ў зімовых умовах

З 1 снежня ўдзельнічаць у дарожным руху на аўтамабілі з летняй рызінай забаронена. У Дзяржаўтаінспекцыі далі некалькі рэкамендацый па ваджэнні зімой, паведамляе БелТА.


«На транспартных сродках абавязковая наяўнасць шын з сімвалам горнай вяршыні з трыма пікамі і сняжынкай унутры, а таксама адной з прадугледжаных ПДР камбінацый літар M і S. Іх наяўнасць азначае тое, што шына з’яўляецца зімовай», — звярнулі ўвагу ў ДАІ.

Каб пазбегнуць няштатных сітуацый на дарозе, вадзіцелям рэкамендуюць выконваць хуткасныя абмежаванні, пазбягаць рэзкіх манеўраў, трымаць дыстанцыю і неабходны бакавы інтэрвал, а таксама загадзя зніжаць хуткасць перад паваротамі і пешаходнымі пераходамі.

У ДАІ заклікаюць перад пачаткам руху ацэньваць дарожную абстаноўку, улічваць умовы надвор’я і прагнозы сіноптыкаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю