Top.Mail.Ru

У чым перавагі і недахопы карлікавых дрэў?

Многіх садаводаў-аматараў цікавяць нізкарослыя насаджэнні — дрэвы-«карлікі». Чым жа выкліканы гэты інтарэс?


Асноўныя перавагі карлікавых дрэў наступныя:

  • іх можна саджаць гусцей, чым звычайныя, высакарослыя (прыкладна з міжраддзямі 3×2,5 метра);
  • пладаносіць яны пачынаюць значна раней — на 2–3-і год пасля прышчэпкі і пасадкі;
  • вырастаюць невялікімі, напрыклад ва ўзросце дзесяці гадоў маюць вышыню 2,5–3 метры і шырыню кроны — 1,5 метра;
  • іх лягчэй і зручней даглядаць;
  • хоць ураджай з аднаго карлікавага дрэва значна меншы, чым з высакарослага, усё ж з плошчы, занятай «карлікамі», збіраюць дастаткова высокі ўраджай (павялічваецца колькасць дрэў);
  • плады буйнейшыя і лепш афарбаваныя.

Аднак нізкарослыя дрэвы маюць і свае недахопы. Па-першае, яны параўнальна недаўгавечныя. Каранёвая сістэма ў іх размешчана бліжэй да паверхні глебы, таму яны больш адчувальныя і патрабавальныя да вільгаці, пажыўных рэчываў, асвятлення.

У сувязі з гэтым дозы ўгнаенняў у перыяд інтэнсіўнага плоданашэння для іх трэба павялічваць на 50 % і болей і ўносіць часцей. Такія насаджэнні больш падвяргаюцца падмярзанню.

Для пасадкі карлікавых дрэў непрыдатныя нізінныя, занадта ўвільготненыя месцы, дзе доўга застойваецца халоднае паветра.
Такім чынам, за карлікавымі насаджэннямі патрэбны асаблівы, больш клапатлівы догляд, і ён, як паказвае вопыт, сябе апраўдвае.
Нізкарослыя дрэвы, маючы такія ўласцівасці, як хуткаплоднасць, інтэнсіўная аддача ўраджаю, характарызуюцца параўнальна кароткім перыядам прамысловага плоданашэння і жыцця. Аднак за 25–30 гадоў такія насаджэнні прыносяць ураджай не меншы, чым высакарослыя за 45–50 гадоў жыцця. Такім чынам, карацейшы перыяд жыцця нізкарослага саду варта лічыць яго дадатковай уласцівасцю, а не недахопам.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю