Top.Mail.Ru

У Чэрвеньскім раёне перакуліўся аўтамабіль, вадзіцель загінуў

У Чэрвеньскім раёне перакуліўся аўтамабіль — вадзіцель загінуў. Пра гэта паведамляе БелТА.



Аварыя адбылася 13 чэрвеня каля 18.20. Паводле папярэдняй інфармацыі, 18-гадовы вадзіцель, кіруючы аўтамабілем Skoda Fabia на 90-м км аўтадарогі Р-59 Лагойск — Смалявічы — Мар’іна Горка, не забяспечыў бяспечную дыстанцыю да наперадзе рухомага аўтамабіля Volvo V40 пад кіраваннем 43-гадовай жанчыны-кіроўцы. Яна ажыццяўляла паварот налева ў напрамку в. Чырвоны Бераг. У выніку адбылося датычнае сутыкненне. Пасля гэтага аўтамабіль Skoda Fabia з’ехаў у правы кювет і перакуліўся.

У ДТЗ вадзіцель аўтамабіля Skoda Fabia ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Вадзіцель не быў прышпілены рамянём бяспекі.

Супрацоўнікі ДАІ Мінскай вобласці настойліва рэкамендуюць праяўляць увагу за рулём, выконваць бяспечны хуткасны рэжым і дыстанцыю, а таксама выкарыстоўваць рамяні бяспекі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю