Top.Mail.Ru

У чайніку была лімонная кіслата. У Баранавічах немаўля трапіла ў бальніцу з-за атручвання сумессю

У Баранавічах немаўля атруцілася вадой з чайніка з лімоннай кіслатой. Пра гэта расказаў БелТА афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Аляксандр Сухадольскі.


Па словах Аляксандра Сухадольскага, у Баранавічах 6 чэрвеня двухмесячнае дзіця трапіла ў бальніцу з дыягназам «вострае выпадковае атручэнне хімічным рэчывам». Медыкі паведамілі пра здарэнне ў праваахоўныя органы.

«Падчас праверкі следчы высветліў, што жанчына з грудным дзіцем прыехала з-за мяжы ў госці да сваёй маці. Тым часам бабуля вырашыла пачысціць чайнік ад накіпі і заліла ў яго лімонную кіслату, не папярэдзіўшы пра гэта дачку. Жанчына, нічога не падазраючы, для прыгатавання сумесі наліла з чайніка ваду і стала карміць малога з бутэлечкі. Калі зразумела, што ў ёмістасці знаходзіцца лімонная кіслата, то забіла трывогу і выклікала хуткую медыцынскую дапамогу», — расказаў афіцыйны прадстаўнік СК.


Хлопчыку своечасова аказана неабходная медыцынская дапамога, яго жыццю і здароўю нічога не пагражае. 

«Звяртаючыся да бацькоў, бабуль, дзядуляў і ўсіх, хто знаходзіцца побач з дзецьмі, хочацца нагадаць: захоўвайце бытавую хімію, лекі, кіслоты, якімі чысцяць, і мыйныя сродкі ў недаступных для дзяцей месцах. Ніколі не пералівайце іх у ёмістасці для харчовых прадуктаў, няхай гэта будуць бутэлькі, слоікі, кубкі. Не пакідайце без нагляду маленькае дзіця на кухні ці ў ваннай. І заўсёды, перш чым даць нешта дзіцяці, пераканайцеся, што прадукт бяспечны», — падкрэсліў Аляксандр Сухадольскі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю