Top.Mail.Ru

У Бярэзінскім біясферным запаведніку добраўпарадкавалі Музей мёда

У Бярэзінскім біясферным запаведніку ў час суботніка добраўпарадкавалі рэканструяваны да 100-годдзя запаведніка Музей мёда, паведамілі БелТА ва Кіраўніцтве справамі Прэзідэнта.

Пасля будаўнічых работ тут наводзіцца парадак на тэрыторыі, а таксама афармляецца абноўленая экспазіцыя музея. Працоўны калектыў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта на чале з Юрыем Назаравым працаваў на добраўпарадкаванні гэтага аб’екта.

Кіраўнік спраў Прэзідэнта падкрэсліў, што выезд на такія мерапрыемствы калектывам заўсёды ўспрымаецца з энтузіязмам і натхненнем. «Гэта магчымасць унесці свой уклад у пераўтварэнне нашай краіны, яе гарадоў, пасёлкаў, вёсак, ляснога фонду і іншых месц і аб’ектаў, — пракаментаваў ён. — Для нас асабліва сімвалічна, што мы сёння працуем на ўнікальнай прыроднай тэрыторыі, у гэтым запаведным кутку беларускай зямлі. Ён ужо на працягу стагоддзя знаходзіцца пад асаблівай аховай дзяржавы. Дзякуючы самаадданай працы некалькіх пакаленняў работнікаў запаведніка гэтая прыродная жамчужына захавалася ў першародным выглядзе і зараз мы, наша пакаленне, павінны зрабіць усё, каб захаваць яе і для будучых пакаленняў».

Таксама важна прывіваць любоў да прыроды ў маладога пакалення, падкрэсліў Кіраўнік спраў Прэзідэнта. Для гэтага ў тым ліку ў запаведніку створаны Дом экалагічнай асветы, Музей запаведнай справы, Музей прыроды, Музей мёда і іншыя цікавыя аб’екты. «Працуем тут з задавальненнем, думаю, сёння на гэтым аб’екце работы завершым. Усім раю пабываць у Бярэзінскім біясферным запаведніку і абавязкова зайсці ў Музей мёда, ён атрымаўся вельмі пазнавальным і цікавым», — заклікаў Юрый Назараў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю