Top.Mail.Ru
181

У Брэсцкай вобласці знайшлі схаваныя ў печы патроны і пісталет

Інцыдэнт, які мог бы стаць сюжэтам для дэтэктыўнага фільма, меў месца ў Камянецкім раёне. Па інфармацыі ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці, новы ўладальнік старой хаты, займаючыся яе добраўпарадкаваннем, вырашыў разабраць ацяпляльную печ. І ўсярэдзіне цаглянага мура, сярод сажы і куродыму, яго чакала нечаканая знаходка — мужчына выявіў схованку з пісталетам, 82 патронамі і складовай часткай зброі.


Аб гэтым грамадзянін неадкладна паведаміў супрацоўнікам праваахоўных органаў. Усе канфіскаваныя прадметы былі накіраваны спецыялістам Брэсцкага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз для ўважлівага вывучэння. Вынікі балістычнай экспертызы паказалі: большая частка патронаў (67 штук) аказалася цалкам прыдатнай для выкарыстання.


Металічная дэталь была ідэнтыфікавана як самаробны абрэз вінтоўкі ўзору 1891 года, які эксперты аднеслі да катэгорыі наразной агнястрэльнай зброі, таксама прыдатнай для выкарыстання. А вось пісталет Борхардт-Люгер («Parabellum», mod. 1908), па даных ДКСЭ, час не пашкадаваў: зброя выраблена заводскім спосабам, але з-за карозіі страляць з яе немагчыма.

Спецыялісты папярэджваюць: выпадкі, калі грамадзяне знаходзяць зброю або боепрыпасы, у Беларусі далёка не адзінкавыя. Часцей за ўсё такія схованкі выкрываюцца падчас рамонту ў хатах, якія дасталіся ў спадчыну, нярэдка небяспечныя прадметы выяўляюцца ў лясах падчас збору грыбоў ці ягад, а таксама пры правядзенні розных земляных работ на прысядзібных участках.

Аміна НАЗАРАВА.
Фота: афіцыяльны сайт Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.

Чытайце таксама: Сюрпрыз з мінулага. Пісталет «Вальтэр» на сваім участку выявіў жыхар Барысаўскага раёна

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю