У Брэсцкай вобласці летась па падпраграме «Эфектыўнае цеплазабеспячэнне» замянілі 34,2 км цепласетак з выкарыстаннем перадызаляваных труб. Сёлета плануецца перакласці 29 км цепласетак. На гэтыя мэты намечана накіраваць каля 11,3 млн бел. руб. з бюджэту і 1,5 млн бел. руб. уласных сродкаў прадпрыемстваў.
На калегіі адзначана, што доля мясцовых відаў паліва ў паліўным балансе арганізацый ЖКГ складае 42,2 %. «У 2025 годзе былі праведзены работы па мадэрнізацыі 15 газавых і 27 цвёрдапаліўных кацельняў. Пераведзены на выкарыстанне драўняных гранул дзесяць кацельняў у Маларыцкім, Баранавіцкім, Пінскім, Пружанскім, Івацэвіцкім і Іванаўскім раёнах. На такім паліве ў сістэме ЖКГ вобласці працуюць 38 цеплакрыніц», — расказалі ў абласным упраўленні ЖКГ.
У Ганцавічах завяршаецца будаўніцтва кацельні на драўнянай біямасе магутнасцю 10 МВт. Арыенціровачна, у канцы сакавіка аб’ект увядуць у эксплуатацыю. Акрамя гэтага, на выкарыстанне пелет плануецца перавесці 15 цеплакрыніц, рэканструяваць шэсць газавых і столькі ж цвёрдапаліўных кацельняў з заменай абсталявання на энергаэфектыўнае.