У Брэсцкай вобласці 12 жніўня пройдзе праверка сістэмы апавяшчэння з уключэннем электрасірэн, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС.
«12 жніўня з 12 да 13 гадзін у Брэсцкай вобласці пройдзе планавая тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва. У ходзе праверкі будуць уключацца электрасірэны, пройдзе перахоп УКХ-FM вяшчання на тэрыторыі вобласці», — праінфармавалі ў абласным упраўленні МНС.
Ратавальнікі заклікалі грамадзян захоўваць спакой. У МНС дадалі, што ніякіх дзеянняў не патрабуецца.