У Брэсце ў краме для земляробства і садаводства прадавалі няякасныя і пратэрмінаваныя сродкі абароны раслін і ўгнаенні, паведамляе БелТА са спасылкай на Камітэт дзяржаўнага кантролю.
Правяраючы гандлёвы аб’ект, супрацоўнікі абласнога КДК выявілі шматлікія парушэнні. «За яркімі ўпакоўкамі на прылаўках хавалася пратэрмінаваная і небяспечная прадукцыя. Восем найменняў мінеральных угнаенняў, якія не прайшлі дзяржрэгістрацыю (іх бяспека і эфектыўнасць не пацверджана). Тры найменні прэпаратаў, забароненых для рознічнага продажу насельніцтву (гэтыя сродкі патрабуюць спецыяльных навыкаў і ўмоў прымянення). Шэсць найменняў пратэрмінаваных сродкаў абароны раслін і ўгнаенняў, тэрміны прыдатнасці некаторых скончыліся больш за год таму», — пералічылі ў Камітэце дзяржкантролю.
Акрамя гэтага, больш за 40 найменняў прадаванай прадукцыі не адпавядалі патрабаванням па маркіроўцы. На таварах адсутнічала неабходная для спажыўца інфармацыя.
«Больш за 300 адзінак небяспечнай і сумнеўнай прадукцыі канфіскавана з абароту. Дзейнасць гандлёвага аб’екта прыпынялася для ліквідацыі парушэнняў», — праінфармавалі ў КДК.