Top.Mail.Ru
252

У Брэсце раскрыта забойства 24-гадовай даўніны

Супрацоўнікамі органаў унутраных спраў на пастаяннай аснове праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на раскрыццё цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў мінулых гадоў, паведамляе тэлеграм-канал МУС.


Як расказаў, у прыватнасці, прадстаўнік ГУБАЗіК МУС Уладзімір Гарагляд, у верасні 2002 года пад чыгуначным мастом у рацэ Мухавец быў знойдзены труп мужчыны без галавы і верхніх канечнасцяў. Пракуратурай была распачата крымінальная справа па артыкуле забойства. Асобу загінулага не маглі ўстанавіць 23 гады.

І толькі ў 2023 годзе аператыўнікамі 2-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС атрымана інфармацыя, што да ўчынення злачынства маюць дачыненне чацвёра раней неаднаразова судзімых жыхароў Брэста і Гомеля. У верасні 2001 года з мэтай ухілення канкурэнта па крымінальным бізнэсе яны выкралі і звязалі 30-гадовага грамадзяніна Расеі, нанеслі яму некалькі ўдараў па галаве манціроўкай, прывязалі да яго каналізацыйныя люкі і яшчэ жывога скінулі з маста ў ваду.

У сакавіку 2024 года пры сілавой падтрымцы СПБТ «Алмаз» траіх удзельнікаў злачыннай групы затрымалі, адзін аб’яўлены ў вышук.


Акрамя таго, устаноўлена, што фігуранты ў 2001 годзе ўчынілі разбойны напад на кватэру мясцовага прадпрымальніка, пад пагрозай прымянення зброі звязалі непаўналетнюю дачку і выкралі каштоўныя рэчы і грошы.

Брэсцкім абласным судом затрыманыя прыгавораны да пазбаўлення волі тэрмінам ад 22 да 24 гадоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю