Top.Mail.Ru

У Брэсце ў будынку былой кірхі размесцяць інфацэнтр для турыстаў

У Брэсце плануюць рэканструяваць будынак былой кірхі і размясціць там турыстычна-інфармацыйны цэнтр. Пра гэта паведамляе БелТА.



Гаворка ідзе пра гістарычны будынак, размешчаны ў цэнтральнай частцы горада — на вуліцы Карла Маркса, 37. Там намечана выканаць рамонтна-рэстаўрацыйныя работы, а затым размясціць турыстычна-інфармацыйны цэнтр.

«Гэты будынак — гісторыка-культурная каштоўнасць. Зараз распрацоўваецца перадпраектная дакументацыя па рэканструкцыі. Генпраекціроўшчыкам выступае Брэсцкі філіял „Белрэстаўрацыі“. На стадыі перадпраекта было замоўлена абследаванне. Глабальных пытанняў не было выяўлена. Спатрэбіцца ўзмацненне падмурка і перакрыццяў, аздобныя работы», — адзначыў Сяргей Лабадзінскі.


Будынку вернуць першапачатковы гістарычны знешні выгляд. У прыватнасці, на другім паверсе аконныя праёмы былі закладзены цэглай — іх адновяць. «Зыходзячы з патрэбаў турыстычна-інфармацыйнага цэнтра, на першым паверсе будзе вялікі хол. Прадугледжваецца 5D-кінатэатр, каб госці маглі паглядзець невялікія ролікі аб нашых славутасцях. На другім паверсе размесціцца адміністрацыя цэнтра», — расказаў Сяргей Лабадзінскі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю