Top.Mail.Ru
125

У Брэсце 75 адзінак спецтэхнікі прыбіраюць снег на вуліцах горада

У Брэсце 75 адзінак спецыяльнай тэхнікі задзейнічалі для прыборкі снегу на вуліцах горада, паведамляе БелТА са спасылкай на Брэсцкі гарвыканкам.



«Камунальныя службы працягваюць работу ў рэжыме 24/7. Ноччу асноўныя сілы былі кінутыя на расчыстку дарог і тратуараў. Працавала 20 раскідвальнікаў пяску, 6 трактароў і 3 пагрузчыкі. Выдаткавана 300 т пясчана-салянай сумесі. Прыборка вялася механізаванымі калонамі сумесна з ДАІ», — расказалі ў гарвыканкаме. 


У дапамогу камунальным службам выйшлі арганізацыі горада. За рыдлёўкі для прыборкі снегу ўзяліся некаторыя брэстаўчане, каб ачысціць свае двары. «Цяпер на вуліцах горада задзейнічана 22 раскідвальнікі пяску, 15 пагрузчыкаў, 13 снегапрыборачных трактароў і 4 грэйдары, 21 самазвал для вывазу снегу. У горадзе працуюць больш за 300 работнікаў», — праінфармавалі ў Брэсцкім гарвыканкаме.

У абласным цэнтры сёння прагназуюцца завіруха, моцны вецер, галалёдзіца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю