У бразільскім рэгіёне Медыў-Меарын затрымалі 35-гадовую жанчыну, якая падазраецца ў атручванні сям’і экс-каханага, паведамляе Mirror.
Па дадзеных мясцовай паліцыі, Жардзелія Перэйра Барбоза адправіла сям’і былога бойфрэнда на Вялікдзень пасылку з шакаладным яйкам. У падарунак яна ўклала запіску «З любоўю, Мірыян Ліра. Шчаслівага Вялікадня».
Пасылка дайшла да адрасата ў сераду, а на наступны дзень 32-гадовая Мірыян Ліра атрымала дзіўны званок. Невядомая жанчына ўдакладніла, ці атрымалі яны велікодную пасылку, таксама ў канцы размовы яна сказала: «Ты даведаешся, хто гэта».
Высветлілася, што дзеці паспелі пакаштаваць невядомы пачастунак. Першым на дрэннае самаадчуванне паскардзілася малодшае дзіця, якога тэрмінова шпіталізавалі. Медыкам не ўдалося выратаваць 7-гадовага хлопчыка. Неўзабаве сама Мірыян і яе 13-гадовая дачка трапілі ў рэанімацыю.
Паліцыя ўстанаўлівае рэчыва, якім было атручана шакаладнае яйка. Атрутніца Жардзелія Перэйра Барбоза знаходзіцца пад следствам.