У Гродне 30 лістапада выявілі беспілотнік з экстрэмісцкай прадукцыяй, які прыляцеў з Літвы, паведамілі БелТА ў МУС.
Учора на адной з вуліц Гродна быў знойдзены БПЛА невядомага паходжання.
Падчас агляду міліцыянерамі ўстаноўлена, што дрон абсталяваны фотавідэакамерай з магчымасцю збору разведвальных звестак. Акрамя гэтага, з беспілотніка быў ажыццёўлены скід друкаванай прадукцыі экстрэмісцкага зместу.
Спецыялісты прааналізавалі інфармацыю бартавой апаратуры, вызначылі маршрут палёту. Пунктам запуску стала вёска Капчамесціс у Лаздзійскім раёне Алітускага павета Літвы. Лятальны апарат павінен быў пакінуць тэрыторыю Беларусі праз Польшчу.
Цяпер праваахоўнікі праводзяць праверку.