Top.Mail.Ru

У Беразіно ладзяць свята кнігі

26 лістапада Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка праводзіць III фестываль беларускай кнігі «Кніжныя гарызонты». 


Для ўдзельнікаў свята будзе разгорнута выстаўка кніжных навінак ад беларускіх выдавецтваў. Бібліятэкары наладзяць экскурсію з наведваннем інфармацыйна-краязнаўчага цэнтра «Гісторыя роднага краю». Бярэзіншчына — унікальная літаратурна-краязнаўчая старонка. Тут нарадзіўся вядомы празаік, паэт-сатырык, аўтар многіх кніг Міхась Пянкрат. У вёсцы Паплавы доўгі час жыў і працаваў дзіцячы пісьменнік Рыгор Ігнаценка, творы якога знайшлі сваё месца ў школьнай праграме. Бярэзіншчына — радзіма рускага паэта і празаіка Уладзіслава Арцёмава. У Беразіно зараз працуе празаік член Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Бычкоўскі. 
Арганізатары запланавалі і правядзенне круглага стала «Сучасная беларуская кніга: прыярытэты кнігавыдання і прапаганда». Таксама ў межах праграмы фестываля пройдуць сустрэчы пісьменнікаў са школьнікамі горада і раёна, чытачамі раённай бібліятэкі. 

Мікола Берлеж 


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю