Ва УП «Белтэхагляд» расказалі пра вынікі работы за красавік. У прыватнасці, была прыведзена інфармацыя аб допуску да ўдзелу ў дарожным руху электрамабіляў. Пра гэта паведаміла СТБ.
У дачыненні да электракараў быў аформлены 2771 дазвол, а ў 392 былі выяўлены няспраўнасці. Часцей за ўсё сустракаліся праблемы са знешнімі светлавымі прыборамі, рулявым кіраваннем і тармазнымі сістэмамі.
Акрамя таго, спецыялісты зафіксавалі няспраўнасці, звязаныя з коламі і шынамі, шклом і прыладамі іх абагрэву і абдзімання, элементамі хадавой часткі, сонцаахоўнымі казыркамі, элементамі камплектацыі транспартных сродкаў.
Усяго ў мінулым месяцы «Белтэхаглядам» было дапушчана да ўдзелу ў дарожным руху 185 729 транспартных сродкаў. З гэтага ліку 162 316 дазволаў атрымалі фізічныя асобы.