Top.Mail.Ru
131

У Белстаце расказалі пра вытворчасць сельгаспрадукцыі

У ведамстве паведамілі, што ў студзені бягучага года ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 1939,5 мільёна рублёў і павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў супастаўных цэнах на 3,5 %.

У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на 1916,8 мільёна рублёў, або ў супастаўных цэнах на 3,8 % больш, чым у студзені папярэдняга года.

У гаспадарках усіх катэгорый выраблена жывёлы і птушкі (у жывой вазе) 160,3 тысячы тон, што на 4,3 % больш, чым у студзені 2025-га, малака – 768,3 тысяч тон (на 3,3 % больш), яек атрымана 313,7 мільёнаў штук (на 0,5 % больш).

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыпадае 97,5 % аб'ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 98,8 %, яек – 95,4 %.

Дарэчы, на 1 лютага 2026-га ў сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 3,9 мільёна галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 1,4 мільёна галоў. Колькасць свіней склала два мільёны галоў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю