«Белпошта» актыўна займаецца распрацоўкай i запускам уласнага маркетплейса, заявiла начальнiк аддзела паштовай сувязi Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Святлана Шыманская. На пляцоўцы будуць прадстаўлены тавары айчыннай i замежнай вытворчасцi. Асноўнымi перавагамi маркетплейса будзе варыятыўнасць спосабу аплаты. За пакупкi можна будзе разлiчыцца як анлайн пры заказе, так i пры атрыманнi тавару — альбо безнаяўнымi, у тым лiку з дапамогай карт растэрмiноўкi, альбо наяўнымi грашыма. Таксама будзе дастаўка ва ўсе населеныя пункты нашай краiны, уключаючы сельскую мясцовасць.
Зручная сiстэма
Запусцiць маркетплейс плануюць па вынiках першага паўгоддзя. Для гэтага створаны рабочыя групы, куды ўвайшлi прадстаўнiкi бiзнесу i дзяржаўных органаў. «Мы нацэлены на даступнасць тавараў у любым рэгiёне нашай краiны, — падкрэслiла намеснiк генеральнага дырэктара РУП „Белпошта“ Iрына Конанава. — Будзем выкарыстоўваць сваю iнфраструктуру — больш за 2,8 тысячы аб’ектаў паштовай сувязi, а таксама пункты выдачы заказаў, якiя размешчаны на тэрыторыi нават самага аддаленага рэгiёна. Тая варыятыўнасць, якую мы прапанавалi, будзе запатрабаваная. На гэтым тыднi абмяняемся iнструментамi аб iнтэграцыi з асобнымi вытворцамi, каб фармiраваць карткi напаўнення».
У чым перавагi новага механiзму? «Па-першае, гнуткая тарыфная палiтыка ўладальнiка маркетплейса. Па-другое, усе заказы плануем дастаўляць як паштовыя адпраўленнi, карыстаючыся сваёй лагiстычнай сiстэмай. Пры гэтым мы максiмальна спрасцiлi саму працэдуру афармлення як з боку прадаўца, так i з боку пакупнiка. Мы адышлi ад жорсткiх паштовых правiлаў, будзе спрошчана сiстэма i пры адпраўцы, i пры атрыманнi тавараў для таго, каб адным нацiскам кнопкi фармiравалiся ўсе суправаджальныя дакументы на баку прадаўца. А пакупнiк можа па СМС або QR-коду атрымаць адпраўленне ў паштовым аддзяленнi або ў паштамаце, цi на дом кур’ерам», — дадала Iрына Конанава.
Маркi з дапоўненай рэальнасцю
«Паштовыя маркi з’яўляюцца вiзiтнай карткай нашай краiны. У апошнiя гады ў галiне выдання знакаў паштовай аплаты актыўна ўкараняюцца новыя тэхналогii, якiя дазваляюць змянiць наша звыклае стаўленне да паштовых марак з дапамогай спецыяльна створанага сцэнарыя дапоўненай рэальнасцi», — адзначыла Святлана Шыманская.
«Белпоштай» створаны дадатак, якi дазваляе «ажывiць» малюнак пры навядзеннi гаджэта. Такiя сцэнарыi ўжо распрацаваны да васьмi паштовых марак. Сёлета з элементамi дапоўненай рэальнасцi выпушчана марка культурна-адукацыйнага праекта «Цягнiк Памяцi». Зроблена гэта сумеснымi намаганнямi Беларусi i Расii. Ужо 25 красавiка плануецца выпуск маркi, прысвечанай 80-годдзю Перамогi савецкага народа ў Вялiкай Айчыннай вайне.
У грамадзян нашай краiны ёсць магчымасць выпусцiць персанальны канверт. Нацыянальны аператар паштовай сувязi зробiць гэта пасля прадастаўлення фатаграфiй, сюжэтаў, лагатыпаў, абрэвiятур.
Сучасныя магчымасцi
Як адзначыла першы намеснiк генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» Алена Драздовiч, за апошнiя гады на прадпрыемстве ўкаранiлi некалькi функцыянальных сэрвiсаў. Да iх адносiцца Нацыянальная паштовая электронная сiстэма, якая дазваляе перасылаць як простыя, так i заказныя лiсты ў электронным выглядзе. У ёй зарэгiстравана больш за 6 тысяч карыстальнiкаў. За мiнулы год з дапамогай Нацыянальнай паштовай электроннай сiстэмы было адпраўлена больш за 3 мiльёны такiх лiстоў.
Летась прадпрыемства размясцiла прылады самаабслугоўвання — QR-боксы. З iх дапамогай можна самастойна паслаць паштовае адпраўленне. «Акрамя таго, на тэрыторыi нашай краiны ўстаноўлена 40 паштаматаў, якiя дазваляюць як выдаваць мiжнародныя паштовыя адпраўленнi, так i прымаць для адпраўкi, — адзначыла Алена Драздовiч. — Мы ўдасканалiлi працэсы для нашых клiентаў у атрыманнi паштовых адпраўленняў. Укаранёны сiстэмы SMS i QR-кодаў. Неабходна прыйсцi ў аддзяленне паштовай сувязi для iндэнтыфiкацii i зарэгiстравацца ў асабiстым кабiнеце або мабiльным дадатку. У iм можна адсочваць паштовыя адпраўленнi, выклiкаць кур’ера на дом, аформiць адпраўленне анлайн i пераслаць яго праз аддзяленне паштовай сувязi, паштамат альбо праз QR-бокс».