Top.Mail.Ru

Ці ўдаецца пазбегнуць чэргаў на АЗС?

Якія меры прыняты для вырашэння праблемы з чэргамі на АЗС, расказаў намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў у эфіры тэлеканала АНТ.



Як вядома, кіраўнік дзяржавы на нарадзе на мінулым тыдні даручыў навесці жалезны парадак з чэргамі на аўтазаправачных станцыях. Пытанне было ў тым, што некаторыя наведвальнікі АЗС карыстаюцца паслугамі кафэ, пакідаючы свае аўтамабілі ў неналежных месцах і перашкаджаючы запраўцы іншых кліентаў.

Уладзімір Сізоў падкрэсліў, што канструктыўная крытыка па тых праблемах, якія пачалі ўзнікаць на аўтазапраўках, прынята да ўвагі і з яе ўлікам змяніліся падыходы. «Правялі работу і настроілі такім чынам, што калі аператар на аўтазаправачнай станцыі бачыць, што ёсць перадумовы да стварэння чаргі, то ён не гаворыць лішніх фраз для таго, каб зацікавіць кліента (прапанаваць купіць нешта, прыгатаваць хот-дог і інш.), а прымае ўсе меры для таго, каб паскорыць абслугоўванне», — сказаў ён.

Як адзначылі ў эфіры тэлеканала, на АЗС дададуць супрацоўнікаў, узмацніць вырашана і тэхнічнае абсталяванне — самаабслугоўвання стане ў два разы больш. Стаўку робяць на лічбавізыцыю.

«Можна заправіць свой аўтамабіль праз дадатак з мабільнага тэлефона. Літаральна 3-4 клікі — і паліва ў бак пайшло. І калонка сігналізуе кліенту: заправіўся — вызвалі», — адзначыў дырэктар прадпрыемства «Беларуснафта- Мінскаўтазапраўка» Аляксандр Драгун.

Па правілах вадзіцель павінен знаходзіцца ў момант запраўкі побач з аўтамабілем. Аб гэтым на АЗС размешчаны напамінкі — інфармацыйнае суправаджэнне ўзмоцнена. Спецыялісты мяркуюць, што ў комплексе гэтыя меры здольныя вырашыць праблему без урону для даходаў аўтазаправак.


Чытайце таксама: АЗС — на кантролі МУС

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю