У іх прымуць удзел 180 вучоных з трох краін. Даследчыя ініцыятывы будуць прысвечаны пытанням развіцця беларускай палітычнай навукі, актуальных пытаннях тэорыі і практыкі перакладу, міжнароднага прыватнага права. Прымаюць удзельнікаў юрыдычны факультэт, а таксама факультэты сацыякультурных камунікацый і міжнародных адносін.
Стартуе цыкл навуковых мерапрыемстваў Міжнародным круглым сталом «Развіццё палітычнай навукі і працэсы мадэрнізацыі палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь». Каля 50 экспертаў у галіне права, выкладчыкаў, аспірантаў Беларусі і Расіі абмяркуюць палітыка-прававое, маральнае, патрыятычнае выхаванне моладзі, выбарчую кампанія па выбарах Прэзідэнта нашай краіны, гістарычны кантэкст фарміравання беларускай грамадзянскай супольнасці, уплыў інфармацыйных войнаў на фарміраванне маральна-патрыятычных установак моладзі і іншыя.
Прадоўжыць серыю даследчых мерапрыемстваў двухдзённы міжнародны навукова-адукацыйны форум маладых перакладчыкаў імя Д. А. Полаўцава «Моўная асоба і пераклад», які будзе праходзіць у вочна-дыстанцыйным фармаце. Удзельнікі форуму — больш за 100 студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і перакладчыкаў-практыкаў з Беларусі, Расіі і Узбекістана. На палях форуму абмяркуюць і такія пытанні, як штучны інтэлект, цяжкасці перакладу індывідуальнага аўтарскага стылю і іншыя. Акрамя таго, на канферэнцыі запланаваны майстар-класы і навучальныя семінары па перакладзе ад практыкуючых перакладчыкаў і вучоных-лінгвістаў.
Наступным навуковым мерапрыемствам стане круглы стол «Аб навуковым дыскурсе у міжнародным прыватным праве і параўнальным правазнаўстве», дзе абмяркуюць прынцыпы міжнароднага прыватнага права, яго практычныя праблемы, нарматыўную рэгламентацыю і прымяненні.
Цікавым абяцае быць ХІІІ Міжнародны круглы стол «Беларусь і краіны глабальнага Поўдня: новыя фарматы і перспектывы супрацоўніцтва». Больш за 30 навукоўцаў і экспертаў у галіне міжнародных даследаванняў Беларусі і Расіі прадставяць свае работы па пытаннях павышэння ролі Беларусі ў краінах глабальнага Поўдня, стратэгічных інтарэсаў нашай краіны ў рамках БРІКС, ролі АДКБ ва ўмацаванні Еўразійскага контуру бяспекі, праектаў ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях» у краінах Афрыкі і іншыя.