За 2025 у Belavia адбыліся фундаментальныя змены. Пра іх, а таксама статыстыку па пасажырапатоку, расказалі ў прэс-службе кампаніі, паведамляе Точка.by.
Найважнейшым дасягненнем перавозчык назваў набыццё далёкамагістральнага самалёта Airbus A330-200.
Гэты апарат дазволіў ужо праз некалькі месяцаў адправіць пасажыраў кампаніі ў далёкія палёты.
Так, 8 кастрычніка 2025 года адбыўся першы ў гісторыі авіякампаніі далёкамагістральны рэйс Мінск — Санья, 12 кастрычніка самалёты паляцелі на в’етнамскі Фукуок, а ўжо 28-га чысла — на Шры-Ланку.
Трохі займальных лічбаў
За год кампанія змагла перавезці 2 093 224 пасажыры, што на 8,4% больш, чым у 2024-м.
Таксама пасажыраабарот прырос на 11,2% і склаў 5 540 166 тыс. пкм (пасажыра-кіламетр — адзінка вымярэння, якая выкарыстоўваецца ў пасажырскіх перавозках, абазначае перамяшчэнне аднаго пасажыра на адлегласць у адзін кіламетр).
Акрамя таго, актыўна развіваецца і рэгіянальная праграма. З Беларусі, але не з Мінска, за год было выканана 1675 рэйсаў, якія перавезлі 145 тысяч пасажыраў.
Агульны працэнт занятасці крэслаў склаў нядрэнныя 85,9%.
Belavia аднавіла рэйсы ў Ізраіль
Самалёт з Мінска пасля доўгага перапынку вылецеў у Тэль-Авіў раніцай 8 студзеня. Ужо зараз можна казаць, што маршрут усё такі ж папулярны. На 6 студзеня загрузка першага рэйса склала 87%.
Самалёты па гэтым напрамку будуць лятаць два разы на тыдзень: у чацвер і нядзелю.
Вылет з Мінска — у 07:10, прыбыццё ў Тэль-Авіў — у 12:20. У Беларусь зваротны рэйс назначаны на 13:15 (прыбыццё ў Мінск — у 20:40).