Top.Mail.Ru
218

У Белавежскай пушчы заўважаны рэдкі грыб — феалепіёта залацістая

Рэдкі грыб — феалепіёту залацістую (Phaeolepiota aurea) — заўважылі ў Белавежскай пушчы. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным парку, паведамляе БелТА.



Па словах спецыялістаў, гэты незвычайны грыб бачылі вельмі нямногія, і зараз у наведвальнікаў пушчы ёсць унікальная магчымасць палюбавацца ім ужывую. Грыб бывае даволі буйных памераў. Шляпка ў дыяметры дасягае 5-25 см, мае колер ад бледна — да ярка-аранжавага і охры. Ножка 6-25 см у вышыню і 1-5 см у таўшчыню. Шляпка і ножка пакрытыя луской. 

Як паказалі апошнія даследаванні, пладовыя целы феалепіёты ўтрымліваюць сляды атрутнай сінільнай кіслаты, якая да канца не знікае пры тэрмаапрацоўцы. Акрамя таго, феалепіёта назапашвае кадмій у колькасцях, якія перавышаюць дапушчальны мінімум.

Феалепіёты растуць прама побач з уваходам у Музей прыроды ў Нацыянальным парку.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю