У нацыянальным парку «Белавежская пушча» стартаваў зімовы ўлік зуброў, паведамляе БелТА.
З 20 студзеня па 9 лютага навуковыя супрацоўнікі-тэрыёлагі і егерская служба нацпарку «Белавежская пушча» праводзяць штогадовы маніторынг папуляцыі еўрапейскага зубра.
Мэта — вызначыць дакладную колькасць, полаўзроставую структуру статка, а таксама ацаніць агульны фізіялагічны стан жывёл, у тым ліку тых, хто выйшаў за межы парку. Асаблівая ўвага надаецца выяўленню аслабленых і старых жывёлін.
Улік вядзецца традыцыйнымі метадамі: візуальныя назіранні ў месцаў падкорму; падлік слядоў на снезе; фотафіксацыя.
Варта адзначыць, што летась было ўлічана 726 асобін зубра, з іх дарослых самцоў (старэй за 3,5 года) — 132, дарослых самак — 378, маладняк (1,5-3,5 года) — 127, цялят — 89 асобін.