Top.Mail.Ru

У беларускім пасольстве прымалі расійскіх пісьменнікаў

У Маскве прайшоў круглы стол «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго». У Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі сабраліся беларускія літаратары.



Літаратуразнаўцы, празаікі, паэты, кнігавыдаўцы і кнігагандляры абмеркавалі шэраг надзённых і вечных пытанняў, якія спрыяюць развіццю стасункаў паміж пісьменнікамі дзвюх краін: «Узаемасувязі і ўзаемадзейнічанне літаратур як неад’емная частка літаратурнага працэса»; «Міжнародныя літаратурныя зносіны і абмен духоўнымі каштоўнасцямі»; «Праблема параўнальнага вывучэння нацыянальных літаратур»; «Роля перакладу мастацкіх твораў у абмене ведамі, думкамі і пачуццямі паміж народамі і іх культурамі»; «Новыя сумесныя праекты і перспектывы супрацоўніцтва пісьменніцкіх арганізацый». 

З расійскага боку ўдзельнікамі круглага стала былі адказны сакратар Санкт-Пецярбургскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Расіі, дырэктар Кніжнай лаўкі пісьменнікаў у Санкт-Пецярбургу Віталь Фёдараў, дзіцячая пісьменніца, кандыдат псіхалагічных навук Лілія Кандыбовіч, празаік Алесь Кажадуб, літаратуразнаўца Карына Галай, галоўны рэдактар часопіса «Москва» Уладзіслаў Арцёмаў, паэт, празаік, выкладчык Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага Міхаіл Папоў, празаік Валерый Казакоў, пушкініст, літаратуразнаўца Ларыса Чаркашына, генеральны дырэктар Гільдыі драматургаў Расіі Наталля Шор, першы сакратар Гільдыі драматургаў Расіі Вадзім Фёдараў, паэт, перакладчык Сяргей Главюк, празаік, музыказнаўца Марына Залеская. Мадэратарам размовы выступіў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч. Удзел у дыскусіях прыняў генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Уладзімір Матусевіч. 

У выніку абмена думкамі на круглым стале прынята рашэнне пра сумесную беларуска-расійскую працу па прэзентацыях кніг беларускіх аўтараў у Маскве і Санкт-Пецярбургу, публікацыю твораў пісьменнікаў Беларусі ў літаратурна-мастацкіх часопісах Расіі «Москва», «Аврора», «Звезда», правядзенне семінара беларускіх і расійскіх маладых пісьменнікаў. 

Мікола Берлеж, г. Масква.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю