Top.Mail.Ru

У беларускіх пунктах пропуску на граніцы з Польшчай ідзе рэгістрацыя транспарту

У пункце пропуску «Бераставіца» (сумежны польскі «Баброўнікі») пачалася рэгістрацыя ў электроннай чарзе для легкавушак і грузавікоў, перадае БелТА.



Кіроўца польскай фірмы Іван Лашчэўскі адзін з першых, хто зарэгістраваўся ў чарзе на велікагрузе. «Мы заўсёды тут ездзілі. Нам і бліжэй, і зручней было, чым праз „Брэст“. Думаю, цяпер усё разруліцца і чэргаў гэтых не будзе па 20-30 кіламетраў. Не трэба будзе жыць у машынах, як жылі», — сказаў дальнабойшчык.

Вадзіцель аўтобуса мінскай фірмы едзе ў Варшаву па групу турыстаў. «Усё было па-рознаму. Дапусцім, мы ездзілі праз „Брэст“, там даходзіла да трох сутак чакання. Усё ж залежала ад таго, колькі аўтобусаў. Думаю, калі адкрыюць граніцы, будзе крыху разгружана. Цяпер адкрыюць адзін, другі пункт пропуску, і намнога лягчэй стане, — расказаў ён. — Пасажырам лягчэй будзе і нам, вядома. Доўгае чаканне ў чарзе — такое сабе задавальненне».

Сярод тых, хто праходзіць рэгістрацыю, і вадзіцель легкавушкі Сяргей. «Па „сарафанным радыё“ даведаўся, што ёсць такая магчымасць. Еду ў Мюнхен. Апошні раз ехалі праз „Брэст“, а да гэтага — праз Прыбалтыку», — падзяліўся ён.

Таксама на беларускім баку рэгістрацыя ў электроннай чарзе пачалася і ў пункце пропуску «Брузгі».

Згодна з афіцыйным паведамленнем польскага боку, закрытыя пункты пропуску «Кузніца Беластоцкая» і «Баброўнікі» пачнуць функцыянаваць 17 лістапада з 2.00.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю