Top.Mail.Ru
68

У беларускіх лясах стане яшчэ больш камер відэаназірання — вось для чаго

Усе лясы Беларусі пакрыты аўтаматычнай сістэмай відэаназірання, паведаміў першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Андрэй Карась. Аб гэтым расказвае «Мінская Праўда».


Пажаранебяспечнае становішча ў лясах

Ён адзначыў, што з надыходам цёплага надвор’я ў Беларусі пачаўся пажаранебяспечны сезон.

«Ужо адбылося 14 лясных пажараў, з іх 9 — у Брэсцкай вобласці. Гараць поймавыя землі. Па лясным фондзе нязначныя плошчы. Лясная ахова прыведзена ў поўную баявую гатоўнасць, усе дзяжураць», — расказаў Андрэй Карась. 

Паводле яго слоў, агонь на лес пераходзіць у асноўным ад сельскагаспадарчых выпальванняў. Трава ў сухое надвор’е ўспыхвае імгненна, а агонь хутка перакідваецца з-за ветру.

Ліквідацыя пажараў

Каб ліквідаваць узгаранні аператыўна, у краіне ёсць неабходная тэхніка і абсталяванне.

Увесь лясны фонд пакрыты аўтаматычнай сістэмай відэаназірання, якая дае магчымасць аператыўна выявіць лясны пажар і выехаць для яго ліквідацыі.

«У гэтым годзе запланаваны закупкі дадатковых відэакамер. Мы перастрахоўваемся. Відэакамер у нас будзе больш», — дадаў ён.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю