У Беларусі зніжаюцца экспартныя пошліны на звадкаваныя вуглевадародныя газы. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.
Згодна з пастановай, тарыфы на звадкаваныя вуглевадародныя газы зніжаюцца з $131,6 да $130,2 за тону, этан, бутан і ізабутан — з $118,4 да $117,1 за тону.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 чэрвеня 2026 года.