Top.Mail.Ru
263

У Беларусі ўзмоцняць меры па абароне вадзіцеляў ад сутыкненняў з дзікімі жывёламі

З кожным годам дзікія жывёлы ўсё больш актыўна пачынаюць выходзіць на праезную частку. Вадзіцелям, як ніколі, трэба быць уважлівымі. Аднак разлічваць толькі на сябе і сваё шанцаванне нельга. Таму да аўтааматараў на дапамогу прыходзіць дзяржава, якая спрабуе размежаваць жывёл і людзей. Што для гэтага робіцца, расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў, паведамляе mlyn.by.


— Дадзенае пытанне ўжо неаднаразова разглядалася на пастаяннай камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Савеце Міністраў, у якую ўваходзяць усе зацікаўленыя: і дарожныя службы, і паляўнічыя гаспадаркі, што прыцягваюцца да згаданай дзейнасці. Шэраг мерапрыемстваў у гэтай частцы праводзіцца, напрыклад, любая аўтадарога рэспубліканскага значэння, якая рэканструюецца, адразу ж набывае агароджу ад дзікіх жывёл. Распрацоўваецца і шэраг іншых норм. Дзяржаўтаінспекцыя выходзіла з ініцыятывай, каб ажыццявіць даступнасць для насельніцтва з мэтай палявання, каб крыху скараціць пагалоўе. Прапрацоўваюцца розныя варыянты. Задзейнічаны ўсе суб’екты і аб’екты, якія да гэтага маюць дачыненне. Работы праводзяцца планамерна.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю