Top.Mail.Ru

У Беларусі ўзмацняюць кантроль за якасцю алкаголю

У Беларусі ўзмацняюць кантроль за якасцю алкаголю. Адпаведную пастанову Савета Міністраў падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА. 


Пастановай узмацняюцца тэхнічныя патрабаванні да алкагольнай прадукцыі, якая падлягае абавязковаму пацвярджэнню адпаведнасці ў форме сертыфікацыі. Уводзіцца абмежаванне па ўтрыманні хініну і сінільнай кіслаты ў алкагольнай прадукцыі, па колькасці метылавага спірту — для тэкілы і мескалю.

Забараняецца прымяненне інгрэдыентаў, замена сартоў вінаграда або іх змешванне, калі гэта не прадугледжана дакументамі, у адпаведнасці з якім выраблена алкагольная прадукцыя. Забараняецца даданне ў алкагольную прадукцыю этылавага спірту з нехарчовай сыравіны, у каньякі, каньячныя напоі, брэндзі, дзівіны — сінтэтычных фарбавальнікаў.

Устанаўліваюцца дадатковыя тэхнічныя патрабаванні да віскі і вінаў шляхам дапаўнення пераліку дзяржаўных і міждзяржаўных стандартаў, на адпаведнасць патрабаванням якіх праводзіцца праверка пры правядзенні абавязковай сертыфікацыі.

Пастанова набывае моц праз тры месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю