Top.Mail.Ru
353

У Беларусі завяршыліся выплаты ветэранам матэрыяльнай дапамогі да Дня Перамогі

Выплаты ветэранам Вялікай Айчыннай вайны да 9 Мая завершаны па ўсёй краіне, паведамілі SB.by.



У прэс-службе адзначылі:

Выплаты атрымалі каля 7,1 тысячы чалавек — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні канцлагераў, члены сем’яў ваеннаслужачых (партызан, падпольшчыкаў), якія загінулі ў гады вайны. Агульная сума склала 12,5 мільёна рублёў.

У Міністэрстве нагадалі, што ў юбілейны год 80-годдзя Вялікай Перамогі сумы выплат значна павялічаныя. Так, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны выплацілі ад 2,5 тысячы да 5 тысяч рублёў.

— Уручэнне матэрыяльнай дапамогі праходзіла ва ўрачыстай абстаноўцы, — адзначылі ў прэс-службе Мінпрацы і сацабароны. — Удзел у віншаваннях прынялі прадстаўнікі органаў улады, моладзь, навучэнцы, грамадскія аб’яднанні

Раней паведамлялася, што ў адпаведнасці з пастановай Урада перыяд выплаты матэрыяльнай дапамогі быў вызначаны ў часовай прамежак з 2 па 8 мая.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю