У Беларусі завяршылася датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта, паведамляе ЦВК.
За 5 дзён прагаласавалі 41,81% грамадзян, уключаных у спісы для галасавання.
- Брэсцкая вобласць — 41,99%
- Віцебская вобласць — 41,51%
- Гомельская вобласць — 41,72%
- Гродзенская вобласць — 40,70%
- Мінская вобласць — 42,68%
- Магілёўская вобласць — 42,95%
- г.Мінск — 41,14%
Нагадаем, што 26 студзеня ўчасткі для галасавання будуць адкрыты з 08:00 да 20:00.