У Беларусі завяршылася ўборка цукровых буракоў, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
«Цукровыя буракі ўбраны з 100 % плошчаў, або 108 тыс. га. Накапана 5899 тыс. т караняплода. Ураджайнасць вышэйшая за леташнюю на 51 ц/га. На буракапрыёмныя пункты вывезена 83 % ад накапаных буракоў, што складае 4876 тыс. т», — расказалі ў прэс-службе.
Паводле аператыўных звестак на 21 лістапада, з палёў краіны намалочана 10 899 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай. У разрэзе абласцей атрымана: у Мінскай — 2709 тыс. т, Брэсцкай — 2185 тыс. т, Гродзенскай — 2152 тыс. т, Гомельскай — 1407 тыс. т, Магілёўскай — 1371 тыс. т, Віцебскай — 1075 тыс. т.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны практычна з 99 % плошчаў, што складае 2266 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) складае 43,6 ц/га, што вышэй за леташнюю на 5,5 ц/га.
Нарыхтавана льнотрасты 211 тыс. т, ураджайнасць вышэйшая за леташнюю на 12 ц/га, сенажу — 14 086 тыс. т (101 % плана), сіласу — 20 047 тыс. т (97 % плана), травяных кармоў — 9766 тыс. т кармавых адзінак (97 % плана).
Усяго гародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 240 тыс. т, убрана 100 % плошчаў.
Паднята зябліва на плошчы 1233 тыс. га, што складае 86 % ад плана ў 1432 тыс. га.