У Беларусі зацверджана новая методыка разліку агульнага аб’ёму грашовых даходаў і рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва. Гэта прадугледжана пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэта № 103 ад 14 лістапада 2025 года, якая апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
Методыка ўстанаўлівае парадак разліку агульнага аб’ёму грашовых даходаў і рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва, а таксама асобных статыстычных паказчыкаў грашовых даходаў насельніцтва. Разлік агульнага аб’ёму грашовых даходаў і рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва будзе праводзіцца Нацыянальным статыстычным камітэтам штомесяц (нарастаючым вынікам за перыяд з пачатку года ў цэлым па Рэспубліцы Беларусь), штоквартальна (нарастаючым вынікам за перыяд з пачатку года па Рэспубліцы Беларусь, па абласцях і г. Мінску), штогод (за год па Рэспубліцы Беларусь, па абласцях і г. Мінску).
Зыходнай інфармацыйнай базай для разліку агульнага аб’ёму грашовых даходаў і рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва з’яўляюцца афіцыйная статыстычная інфармацыя, атрыманая па формах дзяржаўных статыстычных назіранняў, экстрапаляваныя першасныя статыстычныя даныя выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця і выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак у мэтах вывучэння праблем занятасці насельніцтва, адміністрацыйныя даныя аб асобных відах даходаў і расходаў насельніцтва, інфармацыя аб асобных відах даходаў і расходаў насельніцтва.
У агульны аб’ём грашовых даходаў насельніцтва ўключаюцца: аплата працы работнікаў, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, трансферты насельніцтву, даходы ад уласнасці і іншыя даходы.
Пастанова Нацыянальнага статыстычнага камітэта ад 1 чэрвеня 2015 года № 29 «Аб зацвярджэнні методыкі па разліку агульнага аб’ёму грашовых даходаў і рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва» прызнаецца страціўшай сілу. Новая методыка будзе ўведзена ў дзеянне пачынаючы з разліку агульнага аб’ёму грашовых даходаў і рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва за 2025 год.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.