У Беларусі засеяна звыш 20 % плошчаў яравых культур, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
«Па аператыўных даных на 6 красавіка, у краіне яравых культур усяго пасеяна на плошчы 472 тыс. га, што складае 21 % ад агульнай плошчы пад сяўбу ў 2295 тыс. га», — адзначылі ў прэс-службе.
У разрэзе абласцей засеяна: у Брэсцкай — 120 тыс. га (29 % ад планавых плошчаў), Гродзенскай — 101 тыс. га (30 % ад плана), Мінскай — 84 тыс. га (17 % ад плана), Гомельскай — 68 тыс. га (17 % ад плана), Магілёўскай — 53 тыс. га (16 % ад плана), Віцебскай — 46 тыс. га (14 % ад плана).
Сяўба лёну-даўгунца праведзена на плошчы 14 тыс. га, што складае 28 % ад плана ў 50 тыс. га. Цукровыя буракі пасеяны на плошчы больш за 22 тыс. га, што складае 21 % ад планавых плошчаў у 106 тыс. га.
Закрыццё вільгаці праведзена на плошчы 1045 тыс. га, што складае 76 % ад плана ў 1375 тыс. га.
Мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад яравую сяўбу 2026 года назапашана 682 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 81 % ад плана. Арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу ўнесена 27 млн т, што складае 56 % ад вывезенага.