Top.Mail.Ru

У Беларусі засеяна трэць плошчаў яравых культур

У Беларусі засеяна трэць плошчаў яравых культур, паведамляе БелТА.


Па аператыўных даных на 15 красавіка, у краіне яравых культур усяго пасеяна на плошчы 691 тыс. га, што складае 30 % ад агульнай плошчы пад сяўбу ў 2,295 млн га. 

У разрэзе абласцей засеяна: у Брэсцкай — 143 тыс. га, што складае 35 % ад планавых плошчаў, Віцебскай — 89 тыс. га, што складае 28 % ад плана, Гомельскай — 106 тыс. га, што складае 26 % ад плана, Гродзенскай — 134 тыс. га, што складае 40 % ад плана, Мінскай — 124 тыс. га, што складае 25 % ад плана, Магілёўскай — 95 тыс. га, што складае 29 % ад плана.

  1. Сяўба лёну-даўгунцу ажыццёўлена ва ўсіх абласцях на плошчы 26 тыс. га, што складае 53 % ад плана ў 50 тыс. га.
  2. Цукровыя буракі пасеяны на плошчы больш як 63 тыс. га, што складае 59 % ад планавых плошчаў у 106 тыс. га. 
  3. Закрыццё вільгаці праведзена на плошчы 1,241 млн га, што складае 90 % ад плана ў 1, 375 млн га.
  4. Мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад яравую сяўбу 2026 года назапашана 725 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 87 % ад плана.
  5. Арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу ўнесена 32 млн т, што складае 65 % ад вывезенага.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю