Top.Mail.Ru

У Беларусі засеяна 37 % плошчаў ранніх яравых культур

У Беларусі засеяна 37 % плошчаў, адведзеных пад раннія яравыя культуры, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

«Паводле аператыўных звестак на 30 сакавіка, у краіне ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) пасеяна на плошчы 204 тыс. га, што складае 37 % ад агульнай плошчы пад сяўбу ў 552 тыс. га», — расказалі ў прэс-службе. 

У разрэзе абласцей засеяна: у Брэсцкай — 74 тыс. га (87 % ад планавых плошчаў), у Гродзенскай — 48 тыс. га (65 %), у Мінскай — 30 тыс. га (41 %), у Гомельскай — 27 тыс. га (29 %), у Магілёўскай — 14 тыс. га (13 %), у Віцебскай — 11 тыс. га (9 %). 

Стартавала сяўба лёну-даўгунца ў Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай абласцях. Выкананы работы на 3,7 тыс. га — больш за 7 % ад плана ў 50 тыс. га.

Закрыццё вільгаці праведзена на плошчы 664 тыс. га, што складае 48 % ад плана.

Мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад яравую сяўбу 2026 года назапашана 638 тыс. т дзеючага рэчыва — 76 % ад плана. Арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу вывезена 47 млн т, унесена на палі 22 млн т.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю