У telegram-канале Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў паведамляецца, што ў Беларусі хутка стартуе дыстанцыйнае рэпетыцыйнае тэсціраванне (ДРТ).
Чым прывабны для студэнтаў такі фармат праверкі ведаў?
- Прадастаўляецца 14 прадметаў на выбар.
- Рашыць тэст можна ў любым камфортным месцы.
- Вынік будзе вядомы адразу пасля завяршэння праходжання тэста.
«Абітурыенты змогуць такім чынам вызначыць свае моцныя і слабыя месцы, зразумець, на што неабходна зрабіць упор у падрыхтоўцы да ЦТ і ЦЭ, – падкрэслілі ў РІКВ. - І, што немалаважна, атрымаць рэальную практыку работы з бланкам. Акрамя таго, плаціць за ўдзел у ДРТ не трэба».Што неабходна для ўдзелу?
- Зайсці на сайт Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў
- Знайсці раздзел ДРТ
- Націснуць кнопку «Прайсці ДРТ»