У Беларусі за суткі пры пажарах загінулі тры чалавекі, паведамляе БелТА са спасылкай на МНС.
Так, ратавальнікі 28 лютага ў 7.10 атрымалі інфармацыю аб пажары ў жылым доме ў Ельску. Знойдзены гаспадар жылля 1972 года нараджэння, які загінуў.
У гэты ж дзень у 8.45 з работнікамі МНС звязаліся медыкі. Ва ўстанове аховы здароўя памёр ад апёкаў мужчына 1977 года нараджэння. Ён пацярпеў напярэдадні ў аграгарадку Бор Пухавіцкага раёна. На мужчыну загарэлася адзенне пры распальванні катла з выкарыстаннем лёгкаўзгаральнай вадкасці.
Ратавальнікі 1 сакавіка ў 2.32 атрымалі трывожны выклік з вёскі Бярозаўка Докшыцкага раёна. Пры пажары ў жылым доме загінуў гаспадар 1968 года нараджэння.
Спецыялісты высвятляюць прычыны пажараў і гібелі людзей.